Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/31/848361_848362/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:52
31.05.2016 08:55 Палітыка

Прадстаўніку Украіны на перамовах па Данбасе Герашчанцы дазволены ўезд у Беларусь

Мінск, 31 мая. Прадстаўніку Украіны на перамовах па Данбасе, першаму віцэ-спікеру Вярхоўнай Рады Ірыне Герашчанцы дазволены ўезд у Беларусь.

30 мая Герашчанка апублікавала ў сацсетках ліст начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна на імя консула пасольства Украіны Аляксея Лехкага ад 16 мая.

"У адказ на хадайніцтва, якое паступіла ў дачыненні да грамадзянкі Украіны Герашчанкі І.В." Бягун "мае гонар паведаміць", што яна "выключана са спіса асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы". Пры гэтым у Расію ўезд Герашчанцы па-ранейшаму забаронены.

"Напярэдадні чарговай сустрэчы ў Мінску, якая запланавана на 1 чэрвеня, атрымала вось такую інфармацыю. Наогул маглі б і папрасіць прабачэння ў віцэ-спікера ўкраінскага парламента, але гэта такое, на іх дыпламатычным сумленні няхай застаецца", — пракаментавала адказ Герашчанка.

26 красавіка Герашчанку пратрымалі некалькі гадзін на беларускай мяжы: высветлілася, што яна была неўязной у Беларусь, паколькі "ўключана ў спіс асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы па ініцыятыве кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі". Затым ёй быў дазволены ўезд у краіну да 25 мая.

"Забарона на мой уезд у Рэспубліку Беларусь — гэта спробы трэцяга боку сарваць мінскі працэс. Але мы ўсведамляем нашу адказнасць перад украінскім грамадствам і ўкраінскай дзяржавай, і таму не дазволім сябе справакаваць", — заявіла тады Герашчанка.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН