Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/06/01/848668_410256/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:07
01.06.2016 13:09 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 1 чэрвеня. У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў аб сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сённяшнія перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні данбаскага канфлікту.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут чакаюцца перамовы самой кантактнай групы, а напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне палітычнай падгрупы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН