Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/06/01/848685_852013/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:51
01.06.2016 14:19 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 1 чэрвеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сённяшнія перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні данбаскага канфлікту. Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна прайшла ў закрытым для прэсы рэжыме. Затым пачаліся перамовы падгруп кантактнай групы: па эканоміцы, палітыцы, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Падгрупа па палітычных пытаннях таксама засядала ўчора.

Прадстаўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі на перамовах Уладзіслаў Дзяйнега 1 чэрвеня выступіў з заявай аб працэсе імплементацыі мінскіх пагадненняў, у якім сцвярджае, што "Украіна па-ранейшаму спрабуе абмежавацца імітацыяй выканання мінскіх пагадненняў, выдаваць жаданае за сапраўднае", паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр.

Стала вядома, што кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка абвясціў аб пачатку збору подпісаў пад петыцыяй у Савет бяспекі ААН аб сабатаванні Кіевам мінскіх пагадненняў. "Грамадскасць Данбаса ініцыюе зварот да міжнародных арганізацый з заклікам спыніць генацыд народаў Данбаса з боку ўкраінскай улады і спыніць карную аперацыю, якая называецца АТА", — цытуе зварот Захарчанкі Данецкае агенцтва навін.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН