Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/06/29/853207_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:16
29.06.2016 13:54 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 29 чэрвеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы: па эканамічных, гуманітарных, палітычных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоваў па сітуацыі ва Украіне прайшоў у Мінску 15—16 чэрвеня. Па выніках сустрэчы кантактнай групы спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што прагрэсу ў вызваленні асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам, дасягнуць не ўдалося.

У гэтыя ж дні ў беларускай сталіцы сустракаліся дарадцы кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі" (Украіна, Расія, Германія і Францыя), якія ўзгаднілі тры пілотныя кропкі для развядзення бакоў і адводу ўзбраенняў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН