Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/05/854197_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:04
05.07.2016 09:46 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі ўзмоцніцца адказнасць за самавольнае будаўніцтва

Мінск, 5 ліпеня. У Беларусі створаная міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб узмацненні адказнасці за самавольнае будаўніцтва аб'ектаў і вызначэнні парадку дзеянняў у дачыненні да такіх аб'ектаў. Адпаведнае распараджэнне 30 чэрвеня падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Узначаліў рабочую групу міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, рабочай групе даручана зрабіць захады для правядзення рэвізіі аб'ектаў самавольнага будаўніцтва ў рэгіёнах; выпрацаваць прапановы аб адзіным пераліку крытэрыяў, якія з'яўляюцца падставамі для аднясення аб'ектаў да аб'ектаў самавольнага будаўніцтва ў сувязі з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і будаўнічых нормаў і правілаў, а таксама адмовы ў прыняцці рашэння аб працягу будаўніцтва або прыёме аб'екта самавольнага будаўніцтва ў эксплуатацыю і яго дзяржаўнай рэгістрацыі.

Акрамя гэтага, рабочая група павінна будзе распрацаваць парадак прызнання незаконнымі рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры выяўленні крытэрыяў, якія з'яўляюцца падставамі для аднясення аб'ектаў да аб'ектаў самавольнага будаўніцтва; а таксама забяспечыць распрацоўку праекта палажэння, якое рэгламентуе парадак дзеянняў у выпадку прыняцця рашэнняў аб зносе аб'ектаў самавольнага будаўніцтва, канфіскацыі альбо прывядзенні такіх аб'ектаў у стан згодна з зацверджаным раней праектам.

Пры неабходнасці да працы групы будуць прыцягваць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН