Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/14/855626_855627/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:02
14.07.2016 12:43 Палітыка

У Мінску працягваюцца перамовы па Украіне

Мінск, 14 ліпеня. Падгрупа па бяспецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны 14 ліпеня аднавіла пасяджэнне ў Мінску, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, 13 ліпеня ў Мінску сустракаліся ўсе падгрупы кантактнай групы (па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі), а таксама сама кантактная група. Па выніках сустрэч спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што ўдзельнікі кантактнай групы плануюць сёння падпісаць дакумент аб развядзенні сіл і сродкаў на трох прыярытэтных участках уздоўж лініі судакранання.

"Трэба тым не менш адзначыць, што ў апошнія дні, на жаль, з'явіліся пэўныя цяжкасці ў практычнай падрыхтоўцы спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ і імплементацыі развядзення сіл", — сказаў дыпламат.

У прыватнасці, заявіў Сайдзік, на мінулым тыдні намесніку кіраўніка місіі было адмоўлена ў наведванні участкаў, на якіх мяркуецца развядзенне сіл. Паводле слоў прадстаўніка АБСЕ, на ўчарашняй сустрэчы каардынатар падгрупы Эртугрул Апакан, характарызуючы агульную сітуацыю з бяспекай, адзначыў, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва павялічваецца. "Я лічу, што гэта вельмі сумнае развіццё [падзей], і заклікаю бакі не дапускаць такога развіцця ў далейшым", — сказаў Сайдзік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН