Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/15/855852_125896/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 12:56
15.07.2016 13:57 Грамадства

СК: Затрыманы кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска

Мінск, 15 ліпеня. Следчым камітэтам распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Як паведамляе прэс-служба СК, рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы прынятае на падставе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

"Паводле звестак следства службовая асоба перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёна Мінска", — адзначаецца ў паведамленні

Дзеянні кіраўніка раёна кваліфікаваныя следствам на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), у дачыненні да яго прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне працягваецца ў цесным узаемадзеянні з МУС, падкрэслілі ў Следчым камітэце.

Пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы займае Валерый Кулеш, прызначаны ў 2009 годзе.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН