Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/18/856179_741025/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2021 16:21
18.07.2016 14:48 Палітыка

Старшыня КДБ — Лукашэнку: У прадстаўнікоў апазіцыі ўзнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкай цікавасці да іх

Мінск, 18 ліпеня. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык падчас дакладу 18 ліпеня Аляксандру Лукашэнку асобна паведаміў пра ход кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць досыць актыўна, заявіў Вакульчык журналістам пасля даклада. "У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца досыць стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што дастаткова высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі працы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі", — цытуе старшыню КДБ дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым ён адзначыў, што "назіраецца досыць нізкі ўзровень цікавасці грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з ліку прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур". "У іх узнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкай цікавасці да іх з боку грамадзян Беларусі", — заявіў Вакульчык.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239