Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/19/856398_856399/
Дата раздрукоўкі: 05.03.2021 10:13
19.07.2016 16:34 Грамадства, Культура

Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк

Мінск, 19 ліпеня. Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк, паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце міністраў (МЭКС), якое адбылося ў Полацку (Віцебская вобласць) 18 ліпеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінадукацыі, віцэ-прэм'ер адзначыла: "Сёлета маштабнае свята прыме Рагачоў. На апошнім пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы свята было прынята рашэнне, што наступнай сталіцай Дня пісьменства стане Полацк, нягледзячы на тое, што тут праходзіла свята ўжо не адзін раз. Сімвалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына".

На думку Качанавай, Полацк павінен стаць турыстычнай Мекай і для гэтага ёсць усё неабходнае. Пры гэтым яна адзначыла, што не ўсе аб'екты, цікавыя турыстам, задзейнічаны ў поўнай меры.

"Усё, што трэба для развіцця турызму, у Полацку ёсць. Гэта вельмі важны з гістарычнага пункту погляду горад, тут знаходзяцца славутасці, якія могуць прыцягнуць вялікую колькасць турыстаў", — лічыць яна.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, члены МЭКС, прадстаўнікі ўпраўлення справамі прэзідэнта, міністэрстваў, кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб працы ў студзені—красавіку 2016 года органаў дзяржкіравання, дзяржарганізацый, іншых суб'ектаў па выкананні прагнозных паказчыкаў развіцця турызму, а таксама аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Полацка і ўцягванні яго патэнцыялу ў турыстычную інфраструктуру.

Удзельнікі пасяджэння наведалі турыстычныя аб'екты горада.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239