Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/26/857311_112255/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:30
26.07.2016 15:12 Палітыка

Напярэдадні пасяджэння кантактнай групы па Украіне прадстаўнік АБСЕ абмяркоўвае з каардынатарамі падгруп "будучую стратэгію мінскага працэсу"

Мінск, 26 ліпеня. Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Марцін Сайдзік і каардынатары падгруп кантактнай групы абмяркоўваюць будучую стратэгію мінскага працэсу, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык паведаміў БелаПАН, што сустрэча праходзіць на тэрыторыі Беларусі, але не ўдакладніў дзе.

27 ліпеня ў Мінску плануюць правесці чарговае пасяджэнне кантактнай групы. Папярэдняя сустрэча адбылася 13 ліпеня. Паводле яе вынікаў Сайдзік анансаваў падпісанне дакумента аб развядзенні сіл і сродкаў ад лініі фронту на трох прыярытэтных участках. Аднак на наступны дзень пагадненне падпісанае не было. "Дамовіліся працягнуць працу па даўзгадненні рамачнага рашэння трохбаковай кантактнай групы аб развядзенні сіл і сродкаў на Данбасе", — паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы, 14 ліпеня пасля відэаканферэнцыі падгрупы па бяспецы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН