Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/27/857463_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:31
27.07.2016 11:50 Палітыка

У Мінску праходзяць сустрэчы ўсіх чатырох рабочых падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 27 ліпеня. У Мінску 27 ліпеня адбываюцца сустрэчы ўсіх чатырох рабочых падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітары".

Сёння ж, нагадаем, у беларускай сталіцы мае адбыцца чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

Напярэдадні, 26 ліпеня, у Мінску адбылася сустрэча спецпрадстаўніка АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Марціна Сайдзіка з каардынатарамі падгруп. На ёй, як паведамляла МЗС, абмяркоўвалася "будучая стратэгія мінскага працэсу".

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы адбылося 13 ліпеня. Па яе выніках Марцін Сайдзік анансаваў падпісанне дакумента аб развядзенні сіл і сродкаў ад лініі фронту на трох прыярытэтных участках. Аднак на наступны дзень пагадненне падпісанае не было. "Дамовіліся працягнуць працу па даўзгадненні рамачнага рашэння трохбаковай кантактнай групы аб развядзенні сіл і сродкаў на Данбасе", — паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар`я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы, 14 ліпеня пасля відэаканферэнцыі падгрупы па бяспецы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН