Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/28/857623_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:40
28.07.2016 11:23 Грамадства

У Гродне абваліўся бетонны брыль аднаго з жылых дамоў, а следам за ім і агароджа балкона

Мінск, 28 ліпеня. У Гродне ў жылым доме абрынулася агароджа балкона з-за падзення часткі бетоннага брыля будынка.

Як паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, 27 ліпеня ў 13.03 паступіла паведамленне аб абрушэнні часткі бетоннага брыля будынка памерамі 0,5 на 15 метраў.

У выніку падзення кавалка бетону пашкоджаная металічная агароджа балкона кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Пралетарскай.

Ніхто не пацярпеў. Прычына абвальвання высвятляецца.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН