Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/31/857996_523698/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:09
31.07.2016 08:10 Палітыка

Сёння ў Беларусь прыбываюць назіральнікі за парламенцкімі выбарамі ад БДІПЧ АБСЕ

Мінск, 31 ліпеня. 31 ліпеня ў Беларусь для назірання за парламенцкімі выбарамі прыязджае місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ).

Як паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня, місію ўзначальвае прадстаўнік Італіі Каэтана дэ Зулуета Аўтрам. Яна нарадзілася ў Калумбіі, з 1981 працавала журналістам, цяпер блогер. З 1996 года абіраецца ў італьянскі парламент. У якасці кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтана дэ Зулуета Аўтрам працавала ў Азербайджане, Турцыі, Чэхіі, Францыі, ва Узбекістане, Украіне.

2 жніўня назіральнікі БДІПЧ плануюць наведаць ЦВК, дзе з імі сустрэнецца Ярмошына.

Раней паведамлялася, што для працы на парламенцкіх выбарах у Беларусі БДІПЧ АБСЕ плануе накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН