Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/07/31/858025_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 13:01
31.07.2016 16:02 Грамадства

З пачатку года насельніцтва Мінска вырасла на 4,4 тыс. чалавек

Мінск, 31 ліпеня. Колькасць насельніцтва Мінска па стане на 1 ліпеня 2016 года склала 1 млн. 964,2 тыс. чалавек, што на 4,4 тыс. Больш у параўнанні з пачаткам бягучага года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У студзені—чэрвені 2016 года ў сталіцы нарадзілася 10.904 дзіцяці, на 16 больш у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2015 года. Памерла 8.758 чалавек, менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 34 (на 0,4%). Натуральны прырост склаў 2.146 чалавек, на 50 (на 2,4%) больш, чым у студзені—чэрвені 2015 года.

У першыя шэсць месяцаў 2016 года зарэгістраваны 6.191 шлюбны саюз, афіцыйна скасавалі шлюб 3.779 сем`яў.

Нагадаем, тэму перанаселенасці Мінска ў чарговы раз закрануў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 22 чэрвеня на пятым Усебеларускім народным сходзе. "У любым месцы Беларусі кожнаму чалавеку павінна быць аднолькава камфортна, не павінна быць разрыву паміж горадам і вёскай, паміж сталіцай і рэгіёнам", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, галоўным кірункам будзе прыцягненне інвестыцый у рэгіёны, якія дадуць новыя працоўныя месцы, годны заробак і падаткі ў мясцовы бюджэт. "Нам трэба раўнамернае размеркаванне прадукцыйнасці па краіне, — сказаў Лукашэнка. — Нельга ўсё цягнуць у Мінск. Мы ўжо сёння ў гадзіны пік не можам перасоўвацца па транспартных артэрыях Мінска. Мы, як і ўсе краіны вакол і ў свеце, можам дапусціць найцяжкую і непапраўную памылку, калі палова насельніцтва жыве ў сталіцы і ваколіцах. І ў выніку народ, які жыве ў сталіцы і ваколіцах, задыхаецца. Вам гэта трэба? Не. І мінчанам тым больш".


Ён нагадаў, што для гэтага ўжо прынятыя сур`ёзныя меры аж да скарачэння жыллёвага будаўніцтва ў Мінску і пераносу яго ў рэгіёны. "Гэтая палітыка будзе працягнутая", — заявіў Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН