Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/08/03/858479_123654/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:48
03.08.2016 12:53 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют на біржавых таргах

Мінск, 3 жніўня. Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 жніўня.

Курс долара вырас на 0,0012 рубля, або на 0,06%, і склаў 1,9928 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0047 рубля (0,21%) да 2,2331 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0061 рубля (0,2%) і склаў 2,9824 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які, у сваю чаргу, звязаны са змяненнем цэн на нафту.

Як паведамілі СМІ, цэны на нафту ў сераду зніжаюцца, бо лішак прапановы і няўпэўнены рост эканомікі працягваюць рабіць націск на рынак. Блізу 9.15 маскоўскага часу ф'ючарсы на нафту WTI патаннелі да 39,48 долара за бараль, што на 0,08% ніжэй за папярэдняе закрыццё. Ф'ючарсы на нафту Brent у гэты час таргаваліся блізу адзнакі 41,75 долара за бараль (на 0,12% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 маскоўскага часу серады знізіўся на 13,96 капейкі, склаўшы 66,7420 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239