Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/08/12/eu_eu_859801_859802/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 17:09
12.08.2016 17:06 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Літва ўручыла Беларусі ноту з нагоды парушэння паветранай прасторы

Мінск, 12 жніўня. Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту часовай паверанай у справах Беларусі ў краіне Людміле Татарыновіч "з нагоды паветранага судна неўстаноўленага тыпу, якое 11 жніўня 2016 года парушыла дзяржаўную мяжу Літоўскай Рэспублікі ў паветранай прасторы з боку Рэспублікі Беларусь". Паведамленне аб гэтым размешчана на сайце літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

"Службы назірання за паветранай прасторай зафіксавалі, што 11 жніўня 2016 года ў 10-гадзін 37 хвілін (па часе Літоўскай Рэспублікі) паветранае судна неўстаноўленага тыпу, якое прыляцела з Рэспублікі Беларусь, два разы парушыла дзяржаўную мяжу Літоўскай Рэспублікі ў паветранай прасторы каля самакіравання Лаздзіяйскага раёна. Парушэнне паветранай прасторы Літоўскай Рэспублікі працягвалася да 10 гадзін 47 хвілін", — сказана ў паведамленні.

Міністэрства замежных спраў Літвы запатрабавала ад Беларусі "як мага хутчэй падаць тлумачальную з нагоды вышэйзгаданага інцыдэнту", а таксама заклікала прыняць усе неабходныя меры, каб у будучыні такія інцыдэнты не паўтараліся.

У прэс-службе Мінабароны Беларусі факт парушэння паветранай прасторы Літвы БелаПАН не пацвердзілі.
Аляксей Аляксандраў, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239