Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/08/26/861780_861780/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:36
26.08.2016 12:09 Палітыка

У Мінску праходзяць перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 26 жніўня. У Мінску 26 жніўня праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Цяпер праходзіць сустрэча ўсіх чатырох рабочых груп — па палітычных, гуманітарных, эканамічных пытаннях і пытаннях бяспекі, паведаміў МЗС Беларусі ў "Твітэры".

Чакаецца, што пасля заканчэння сустрэчы перамовы працягнуцца на ўзроўні трохбаковай (Украіна, Расія, АБСЕ) кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Папярэдні раунд перамоў па Украіне праходзіў у Мінску 3 жніўня. Пасля іх завяршэння спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што ключавой праблемай у зоне канфлікту на Данбасе застаецца праблема бяспекі.

Сайдзік таксама паведаміў, што каардынатар падгрупы па бяспецы Этугрул Апакан звярнуў увагу на неабходнасць тэрміновага вырашэння трох пытанняў: забеспячэнне поўнага і ўстойлівага выканання рэжымаў спынення агню, дасягненне рамачнага пагаднення і пачатак развядзення сіл і сродкаў на двух участках у зоне канфлікту, а таксама поўнае выкананне дамоўленасцяў па адводзе цяжкіх узбраенняў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН