Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/08/26/861797_412587/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:23
26.08.2016 13:22 Палітыка

Макей: Беларусь аказвае ўсё магчымае садзейнічанне для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны

Мінск, 26 жніўня. Сёння Беларусь робіць усё магчымае садзейнічанне для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас адкрыцця жылога комплексу беларускага пасольства ва Украіне і рэзідэнцыі пасла Беларусі ў Кіеве, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Украинские национальные новости.

"З 1991 года мы разам прайшлі цяжкі шлях станаўлення дзяржаўнасці і суверэнітэту, узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне. Мы заўсёды як добрыя суседзі дапамагалі адзін аднаму. І сёння Мінск аказвае ўсё магчымае садзейнічанне па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны", — сказаў Макей.

Ён назваў мінскія мірныя дамоўленасці "саліднай, добрай базай для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны". "Мы лічым, што ўсе бакі без выключэння павінны без нараканняў выконваць гэтыя пагадненні. І мы імкнемся максімальна спрыяць рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў", — падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася раней, 26 жніўня ў Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Папярэдні раўнд адбыўся ў Мінску 3 жніўня. Пасля яго завяршэння спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што ключавой праблемай у зоне канфлікту на Данбасе застаецца бяспека.

Сайдзік таксама паведаміў, што каардынатар падгрупы па бяспецы Этугрул Апакан звярнуў увагу на неабходнасць тэрміновага вырашэння трох пытанняў: забеспячэнне поўнага і ўстойлівага выканання рэжымаў спынення агню, дасягненне рамачнага пагаднення і пачатак развядзенне сіл і сродкаў на двух участках у зоне канфлікту, а таксама поўнае выкананне дамоўленасцяў аб адводзе цяжкіх узбраенняў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН