Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/08/31/862401_589632/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:34
31.08.2016 11:56 Эканоміка, Фінансы

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі дасягнуў 13,3 млрд долараў

Мінск, 31 жніўня. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2016 года склаў 35,9 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 3 млрд рублёў, або на 9,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Знешні дзярждоўг на 1 жніўня 2016 года склаў 13,3 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 847 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 6,8%.

У студзені—ліпені былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 303,4 млн долараў: 800 млн долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 276,9 млн долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 179,5 млн долараў — банкаў КНР; 46,6 млн долараў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР); 0,4 млн долараў — Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2016 года склала 525,8 млн долараў: 176,6 млн долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 162,5 млн долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 165,6 млн. долараў — банкі КНР; 20,4 млн долараў — МБРР; 0,7 млн долараў — ЗША.

Згодна са звесткамі Мінфіна, унутраны дзяржаўны доўг на 1 жніўня склаў 9,4 млрд рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 0,4 рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 3,8%.

За студзень—ліпень было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 670,1 млн долараў ЗША і 493,1 млн рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1.136,0 млн долараў ЗША і 596,2 млн рублёў.

Звесткі дадзеныя з улікам дэнамінацыі.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь вырас на 131,1 трлн рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн.

Пры гэтым знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.

Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год устаноўлены ў 17 млрд долараў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу ўстаноўлены на 2016 год у 115 трлн рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН