Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/05/863118_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:37
05.09.2016 13:08 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра на першых таргах тыдня

Мінск, 5 верасня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,0107 рубля (0,54%) і склаў 1,9585 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0139 рубля (0,63%) і склаў 2,1889 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0332 рубля (1,11%) і склаў 3,0239 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту рэзка выраслі падчас таргоў у панядзелак у чаканні сумеснай заявы РФ і Саудаўскай Аравіі. Нафта маркі Brent паднялася ў кошце адразу на 5% і перавысіла адзнаку 49 долараў за бараль.

У пятніцу расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін станоўча ацаніў перспектывы замарозкі здабычы на сусветным нафтавым рынку, што таксама спрыяла рэзкаму росту коштаў на нафту. Словы Пуціна былі падмацаваныя яго сустрэчай з пераемнікам наследнага прынца Саудаўскай Аравіі ў рамках саміту "Вялікай дваццаткі".

На гэтым фоне ў Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 1,1040 рубля, склаўшы 64,7644 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239