Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/05/863147_456987/
Дата раздрукоўкі: 06.04.2020 05:18
05.09.2016 14:48 Палітыка, Грамадства

Улады не дазволяць назіральнікам непасрэдна назіраць падлік бюлетэняў, лічаць у кампаніі "Праваабаронцы за справядлівыя выбары"

Мінск, 5 верасня. Выбарчыя камісіі атрымліваюць устаноўку на сумесную і адначасовую працэдуру падліку галасоў, якая не дазволіць назіральнікам непасрэдна назіраць падлік бюлетэняў, гаворыцца ў чарговым аналітычным справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паводле вынікаў назірання 29 жніўня — 4 верасня.

У прыватнасці, адзначаецца ў справаздачы, у Магілёве "небяспечныя" для ўчастковых выбарчых камісій сітуацыі ў дзень выбараў адпрацоўваліся на трэнінгу для членаў камісій, які вёў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Дзмітрый Цімафеенка.

Адна з разгледжаных на трэнінгу сітуацый прадугледжвала, што падчас падліку галасоў назіральнік просіць дазволу ў старшыні камісій падысці бліжэй да стала, каб бачыць пазнакі ў бюлетэнях. Старшыня камісій павінен адмовіць назіральніку, растлумачыўшы сваё рашэнне тым, што патрабаванне назіральніка не прадугледжваецца выбарчым заканадаўствам, ён павінен знаходзіцца ў тым месцы, якое яму паказаў старшыня.

Назіральнікі таксама адзначаюць, што агітацыйная кампанія кандыдатаў у беларускім грамадстве не мае вялікага водгуку. Пры гэтым пасля трансляцый выступаў кандыдатаў па тэлебачанні і радыё многія прэтэндэнты на дэпутацкі мандат спынілі сустрэчы з выбаршчыкамі.

Значную агітацыйную актыўнасць, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары", праяўляюць кандыдаты ад улады, якія выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс, задзейнічаюць электронныя і друкаваныя СМІ.

Акрамя таго, гаворыцца ў справаздачы, мясцовыя органы ўлады і прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб'яднанняў ва ўсіх рэгіёнах праводзяць мабілізацыйныя мерапрыемствы па арганізацыі выбараў, з кіраўнікамі ўчастковых выбарчых камісій арганізуюць сходы, семінары і трэнінгі.

Кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары" праводзяць Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтра "Вясна" (пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі ў 2003 годзе).
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239