Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/15/865178_865179/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2019 21:40
15.09.2016 08:51 Палітыка

ЗША чакаюць ад Беларусі большага ў пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека

Мінск, 15 верасня. Калі Беларусь распачне дзеянні, якія супярэчаць яе міжнародным абавязацельствам, ЗША "праявяць гнуткасць" у пытанні пашырэння санкцый альбо адмены іх палягчэння, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонер на брыфінгу 14 верасня.
Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты працягваюць ацэньваць сітуацыю "дзень за днём, тыдзень за тыднем". Мінулыя парламенцкія выбары даюць пэўныя спадзяванні, але ЗША чакаюць большага, сказаў Тонер. Ён падкрэсліў, што ўведзеныя ў 2006 годзе санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска прывязаныя да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека.

Як адзначыў Тонер, ЗША пашырылі ўзаемадзеянне з Беларуссю па цэлым шэрагу пытанняў, але вяртанне ў Мінск пасла ў парадку дня пакуль не стаіць.

Раней Дзярждэп у спецыяльнай заяве вітаў "шэраг паляпшэнняў" падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі, але панаракаў на "сур`ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве.

Прызнаецца шэраг паляпшэнняў падчас выбарчага працэсу і той факт, што ўпершыню за апошнія 12 гадоў у парламенце краіны будуць прадстаўлены альтэрнатыўныя галасы. У Дзярждэпартаменце таксама адзначылі гатоўнасць беларускіх уладаў зарэгістраваць большую колькасць апазіцыйных кандыдатаў, чым на папярэдніх выбарах.

У той жа час, гаворыцца ў заяве, Беларусь не здолела ў поўнай меры выканаць свае абавязацельствы наконт свабодных і справядлівых выбараў, выкладзеныя ў сумеснай заяве назіральных місій БДІПЧ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Савета Еўропы.

"Па-ранейшаму адзначаюцца такія сур`ёзныя праблемы, як адсутнасць празрыстасці пры падліку галасоў; неплюралістычны склад выбарчых камісій; наяўнасць медыйнага асяроддзя, якое не дазваляе выбаршчыкам рабіць інфармаваны выбар; а таксама адсутнасць рэформаў у абмежавальным беларускім выбарчым заканадаўстве", — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН