Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/16/865374_865375/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:55
16.09.2016 09:08 Грамадства

Лідар "Альтэрнатывы" Алег Корбан атрымаў штраф за раздачу бел-чырвона-белых сцяжкоў

Мінск, 16 верасня. 15 верасня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня аштрафавала на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) старшыню грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістравана ў Латвіі) Алега Корбана.

Як паведамляе прэс-служба "Альтэрнатывы", штраф грамадскаму актывісту прысудзілі па артыкуле 23.34 КоАП РБ — за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі 25 жніўня ў цэнтры сталіцы.

У гэты дзень, з нагоды 25-й гадавіны зацвярджэння незалежнасці беларускай дзяржавы, актывісты "Альтэрнатывы" арганізавалі віншаванне мінчан, "раздаючы прахожым грамадзянам сцяжкі з выявай бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня". Падчас акцыі ўдалося раздаць каля 400 сцяжкоў.

Як паведамляў БелаПАН, трое мужчын у цывільным тады назіралі за акцыяй, адзін з іх вёў відэаздымку. Пасля заканчэння мерапрыемства, якое доўжылася 40 хвілін, адзін з мужчын, якія назіралі, падышоў да актывістаў і, паказаўшы пасведчанне супрацоўніка міліцыі, пацікавіўся, чаму была прысвечана акцыя, а таксама перапісаў дадзеныя двух удзельнікаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН