Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/19/865718_456321/
Дата раздрукоўкі: 19.05.2021 04:44
19.09.2016 13:17 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

Мінск, 19 верасня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,0013 рубля (0,07%) і склаў 1,9511 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0149 рубля, або на 0,68%, да 2,1794 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,0044 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу на таргах ў Лондане нафта маркі Brent звалілася на 82 цэнты, або на 1,76%. За тыдзень ф'ючарсы на нафту Brent патаннелі на 2,04 долара, або на 4,67%. Аднак у панядзелак раніцай цэны на нафту зноў сталі расці, і апоўдні цана Brent перавысіла 46 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 7,67 капейкі, склаўшы 64,9173 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239