Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/21/866087_589647/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:12
21.09.2016 14:12 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 21 верасня. У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведаміў у "Твітэры" МЗС Беларусі.

Пасяджэнню папярэднічалі перамовы на ўзроўні каардынатараў рабочых падгруп і саміх падгруп кантактнай групы.

Апошні раўнд перамоў па Украіне прайшоў у Мінску 7 верасня. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў, што сітуацыя з бяспекай у зоне канфлікту значна палепшылася. "Над нашымі перамовамі сёння свеціць сонца", — сказаў дыпламат.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН