21.09.2016 15:41 Палітыка
У Мінску падпісанае рамачнае рашэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне аб развядзенні сіл
Мінск, 21 верасня. У Мінску 21 верасня падпісанае рамачнае рашэнне трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны аб развядзенні сіл і сродкаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведамляе Дар`я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе Леаніда Кучмы.
"Украіна паслядоўна выконвае абавязацельствы, узятыя на сябе ў рамках Мінскіх дамоўленасцяў і строга прытрымліваецца рэжыму цішыні. Як працяг гэтага ўкраінскі бок падпісаў дадзенае рамачнае рашэнне, каб забяспечыць выкананне Мінскіх пагадненняў з боку асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", — паведаміла Оліфер.
Дакумент прадугледжвае дээскалацыю ў раёне лініі сутыкнення і фактычна стварае ўмовы, у якіх стралковая зброя не можа выкарыстоўвацца для абстрэлаў. У той жа час рамачнае рашэнне прадугледжвае поўнае выкананне папярэдніх дамоўленасцяў трохбаковай кантактнай групы аб адвядзенні з лініі судтыкнення гармат калібрам менш за 100 мм.
"У адпаведнасці з рамачным рашэннем аб развядзенні сіл і сродкаў СММ АБСЕ здзяйсняе "на пастаяннай аснове маніторынг і верыфікацыю працэсу развядзення сіл і сродкаў на ўзгодненых участках развядзення", — напісала Аліфер. — Варта асабліва зазначыць, што гэтае развядзенне запланаванае толькі на трох участках з дакладна вызначанымі каардынатамі. У той жа час украінскі бок лічыць, што падчас імплементацыі гэтага рамачнага рашэння могуць быць адпрацаваныя падыходы да магчымага развядзення сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі размежавання".
Оліфер падкрэсліла, што пры падрыхтоўцы дакумента ўкраінскі бок цалкам выключыў спробы вольнага тлумачэння параметраў і статусу лініі размежавання, бо ў тэксце рамачнага рашэння зафіксавана, што гэты дакумент прымаецца ў працяг пратакола ад 5 верасня 2014 года, мемарандума ад 19 верасня 2014 года, комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў ад 12 лютага 2015 года.
Ад Украіны рамачнае рашэнне падпісаў Леанід Кучма, ад АБСЕ — Марцін Сайдзік, ад Расіі — Барыс Грызлоў.