Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/09/23/866377_452698/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:08
23.09.2016 10:16 Палітыка

Макей: Беларусь працягне аказваць поўную падтрымку намаганням АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 23 верасня. Беларусь працягне аказваць поўную падтрымку намаганням АБСЕ ў кантэксце сітуацыі ва Украіне, уключаючы працу трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 22 верасня на сустрэчы высокага ўзроўню ў Нью-Ёрку, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Сустрэча высокага ўзроўню "Вырашэнне крызісаў: умацаванне магчымасцяў АБСЕ як арганізацыі паводле сэнсу раздзела VIII Статута ААН" адбылася на запрашэнне Германіі, якая сёлета старшынюе ў АБСЭ.

На думку Беларусі, пытанні вырашэння крызісаў складаюць адну з функцыянальных асноў АБСЕ. Далейшаму ўмацаванню гэтага кампанента АБСЕ павінна служыць наданне арганізацыі выразнага прававога статусу на аснове яе статута, развіццё інструментаў ранняга рэагавання на крызісы, супрацоўніцтва з ААН, адзначыў Макей.

Міністр замежных спраў Беларусі таксама ўзяў удзел у рабочай сустрэчы краін — удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ).

У сваім выступленні на мерапрыемстве Макей падтрымаў ідэю аб прыняцці ў Генасамблеі ААН рэзалюцыі аб супрацоўніцтве паміж ААН і ЦЕІ. Ён адзначыў важнасць узаемадзеяння ЦЕІ і ААН для вырашэння актуальных міжнародных праблем.

Макей праінфармаваў аб канцэптуальных асновах праграмы старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва — рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе з мэтай умацавання еўрапейскага рэгіянальнага супрацоўніцтва. У яго складзе 18 дзяржаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН