Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/10/02/867590_506021/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:30
02.10.2016 12:22 Эканоміка

Беларусь 11 кастрычніка павышае тарыфы на транспартаванне нафты

Мінск, 2 кастрычніка. Беларусь 11 кастрычніка павысіць тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 28 верасня № 30, апублікаванай 1 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тарыф за 1 тону нета (без падатку на дададзены кошт) па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава складзе 400,98 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 172,23 расійскага рубля, Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае — 48,47 расійскага рубля (тарыф на паслугі па прыёме і транспартаванні нафты для далейшага яе замяшчэння па напрамках Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна).

Дзейныя тарыфы былі ўсталяваныя 1 лютага 2016 года. Па гэтых напрамках яны складалі: 267,32, 114,82 і 32,31 расійскага рубля адпаведна.

Пастанова прынятая на падставе падпункта 2.1 пункта 2 указа прэзідэнта ад 25 лютага 2011 года № 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239