Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/10/05/868113_445562/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:19
05.10.2016 13:44 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 5 кастрычніка. У Мінску пачалося чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Раней тут пачаліся сустрэчы падгруп кантактнай групы па бяспецы і па гуманітарных пытаннях.

Папярэдні раўнд перамоў па ўкраінскім канфлікце адбыўся ў Мінску 21 верасня. Паводле яго вынікаў бакі падпісалі неаднаразова анансаванае рамачнае пагадненне аб развядзенні сіл і сродкаў на трох прыярытэтных участках.

"Я рады паведаміць, што пасля трох месяцаў намаганняў і напружанай працы рабочай групе па пытаннях бяспекі нарэшце ўдалося ўзгадніць тэкст рамачнага рашэння аб раз'яднання сіл і сродкаў. Гэты дакумент быў сёння падпісаны прадстаўнікамі Украіны і Расійскай Федэрацыі ў кантактнай групе і парафіяваны прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", — паведаміў журналістам спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН