Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/10/06/868338_868339/
Дата раздрукоўкі: 19.05.2021 05:04
06.10.2016 12:56 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да расійскага, умацаваўся да долара і еўра

Мінск, 6 кастрычніка. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 кастрычніка 2016 года беларускі рубель вырас да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,27%) і склаў 2,1451 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,002 рубля (0,1%) і склаў 1,9156 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0004 рубля (0%) і склаў 3,0705 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. На баку расійскага рубля высокі ўзровень нафтавых цэн на фоне зніжэння запасаў нафты ў ЗША і спадзяванняў на рэалізацыю дамоўленасцяў краін АПЕК па скарачэнні здабычы. Нафта маркі Brent да поўдня чацвярга таргавалася каля адзнакі 51,8 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 6,83 капейкі, склаўшы 62,3900 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239