Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/10/18/870303_258963/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 09:25
18.10.2016 12:56 Палітыка, Грамадства

Сфармаваныя склады пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў

Мінск, 18 кастрычніка. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 18 кастрычніка сфармавалі склады ўсіх 14 пастаянных камісій.
Самымі шматлікімі — па 12 чалавек — сталі камісіі па міжнародных справах (старшыня Валерый Варанецкі) і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі (Андрэй Рыбак).

Другая па колькасці — камісія па адукацыі, культуры і навуцы, якую ўзначальвае Ігар Марзалюк. У яе склад увайшлі 11 дэпутатаў.

Самыя малалікія — па пяць чалавек — камісіі па заканадаўстве (Наталля Гуйвік) і па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі (Андрэй Навумовіч).

Па шэсць чалавек у камісіях па эканамічнай палітыцы (Уладзіслаў Шчэпаў), па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве (Юрый Дарагакупец) і па аграрнай палітыцы (Яўген Адаменка).

Па сем парламентарыяў увайшлі ў склад камісій па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце (Леанід Цупрык), па бюджэце і фінансах (Людміла Дабрыніна), а таксама па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы (Таццяна Кананчук).

Па восем чалавек увайшлі ў склад камісій па нацыянальнай бяспецы (Валянцін Міхневіч), па працы і сацыяльных пытаннях (Тамара Красоўская), а таксама па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы (Людміла Макарына-Кібак).

Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ўключаная ў склад камісіі па эканамічнай палітыцы, а першы намеснік старшыні ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алена Анісім — па адукацыі, культуры і навуцы. Раней абедзве прадстаўніцы дэмакратычных сіл выказвалі жаданне працаваць у гэтых камісіях.

Старшыні ўсіх парламенцкіх камісій былі выбраныя 13 кастрычніка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239