Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/10/26/871612_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:34
26.10.2016 14:00 Палітыка

Макей абмеркаваў з Кучмам пытанні двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносінаў

Мінск, 26 кастрычніка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26 кастрычніка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны, прадстаўніком краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу Леанідам Кучмам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб ходзе перамоўнага працэсу. Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін.

Чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны праходзіць сёння ў Мінску. Гэта першая сустрэча кантактнай групы пасля пасяджэння лідараў краін "нармандскай чацвёркі", якое адбылося 19 кастрычніка ў Берліне. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Сустракаюцца падгрупы кантактнай групы. Пасяджэнне самой кантактнай групы запланаванае на 15.00.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН