Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/01/872686_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 03:24
01.11.2016 21:50 Грамадства

У Беларусі за паўтара года колькасць карыстальнікаў месенджара Viber вырасла на 73% і дасягнула 4,5 млн

Мінск, 1 лістапада. За паўтара года, пачынаючы з лета 2015-га, колькасць зарэгістраваных у Беларусі карыстальнікаў месенджара Viber вырасла на 73% і дасягнула 4,5 млн чалавек, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Адзначаецца таксама, што разам з ростам аўдыторыі Viber у Беларусі імкліва павялічваецца і колькасць паблік-чатаў. Сёння беларускім карыстальнікам даступныя ўжо 50 паблік-чатаў.

У цэлым на рускамоўную аўдыторыю Viber адкрыта больш за 250 паблік-чатаў, сумарная аўдыторыя якіх складае каля 16 мільёнаў карыстальнікаў.

У свеце налічваецца больш за 800 мільёнаў карыстальнікаў Viber у 193 краінах. Акрамя абмену тэкставымі паведамленнямі, месенджар прапаноўвае наступныя функцыі: адпраўка дакументаў і медыяфайлаў, галасавыя выклікі ў HD-якасці, званкі Viber Out на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны і іншыя.

Viber з`яўляецца часткай японскай Rakuten Group. Гэта адна з лідзіруючых праграм для свабодных зносін па ўсім свеце.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН