Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/09/873609_258102/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:45
09.11.2016 12:26 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 9 лістапада. У Мінску 9 лістапада пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Перамовы, як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, пачаліся з сустрэч падгруп кантактнай групы па эканамічных, палітычных, гуманітарных і пытаннях бяспекі.

Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоў у Мінску адбыўся 26 кастрычніка. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў прагрэс у развядзенні сіл і сродкаў на двух участках у зоне канфлікту на Данбасе. "Быў адзначаны факт развядзення сіл і сродкаў, а таксама размінавання ў раёне Залатога і Пятроўскага, аднак застаюцца яшчэ не вырашаныя праблемы, у тым ліку з доступам спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ", — сказаў Сайдзік журналістам.

Прадстаўнік АБСЕ чарговым разам выказаў занепакоенасць незахаваннем рэжыму поўнага спынення агню ў зоне канфлікту. "Нарада зноў паказала, што трохбаковая кантактная група рашуча і прынцыпова падтрымлівае ідэю развядзення сіл і сродкаў ўздоўж лініі судакранання як вырашальны фактар у справе ўмацавання ўзаемнага даверу", — заявіў дыпламат.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН