Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/09/873699_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:38
09.11.2016 16:52 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 9 лістапада. У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы чатырох падгруп кантактнай групы — па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Пасяджэнне ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоў у Мінску адбыўся 26 кастрычніка. Па яго выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў прагрэс у развядзенні сіл і сродкаў на двух участках у зоне канфлікту на Данбасе. "Быў адзначаны факт развядзення сіл і сродкаў, а таксама размініравання ў раёне Залатога і Пятроўскага, але застаюцца яшчэ не вырашаныя праблемы, у тым ліку з доступам спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ", — сказаў Сайдзік журналістам.

Прадстаўнік АБСЕ ў чарговы раз выказаў занепакоенасць незахаваннем рэжыму поўнага спынення агню ў зоне канфлікту. "Нарада зноў паказала, што трохбаковая кантактная група рашуча і прынцыпова падтрымлівае ідэю развядзення сіл і сродкаў уздоўж лініі сутыкнення як вырашальны фактар у справе ўмацавання ўзаемнага даверу", — заявіў дыпламат.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН