Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/17/875022_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:25
17.11.2016 16:08 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: У майго старэйшага сына з-за знешнасці міліцыя неяк праверыла дакументы — на каўказца падобны

Мінск, 17 лістапада. Беларусы не лічаць чачэнцаў чужымі людзьмі і не адчуваюць ў адносінах да прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці непрыязных пачуццяў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада ў Мінску на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў і блогераў.

Тэму ўзаемаадносін прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў у Беларусі Лукашэнка закрануў, адказваючы на пытанне журналіста чачэнскага інфармагенцтва Грозны-інфарм Казбека Вахаева, які пацікавіўся эканамічным супрацоўніцтвам Беларусі і Чачні.

"Чачэнская Рэспубліка нашмат бліжэйшая, чым Сахалін, і мы не лічым вас чужымі людзьмі, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Мне часта кажуць, што ў нас на вуліцах, калі сустракаюць" твар чачэнскай нацыянальнасці" — гэта не мой, а ваш тэрмін, — пашпарт ніхто не пытае. У нас усе людзі аднолькавыя".

Тым не менш Лукашэнка расказаў пра выпадак з яго старэйшым сынам Віктарам: "Быў момант аднойчы, мне расказалі, гадоў пяць таму. У мяне старэйшы сын — чарнамазы такі. Ідзе ён міма Дом урада па вуліцы, да яго падыходзіць міліцыянер: " Пакажыце свае дакументы" Ён дастае дакументы, а той: "Ой, прабачце!" Я потым кажу, а чаму так? А ён на каўказца, напэўна, падобны, адказваюць".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Беларусі ганарацца адсутнасцю міжнацыянальнай варожасці. "Наадварот, я магу шмат і шмат расказаць пра чачэнцаў, якія ў мяне ў Службе бяспекі служылі, мае людзі яшчэ падтрымліваюць з імі адносіны", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"У нас вельмі добрае ўражанне наконт вашых людзей — прыстойныя людзі. Не думайце, што ў нас да чачэнскага народа нейкія іншыя настроі. Вы — расіяне, вы — нашы людзі", — падсумаваў Лукашэнка.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН