Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/21/eu_eu_875522_123456/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 09:09
21.11.2016 14:24 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка прапанаваў кіраўніку нямецкай кампаніі інвеставаць у "Магілёўхімвалакно"

Мінск, 21 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком "ІПС Інжынірынг Кансалтынг", кіраўніком групы кампаній "ІПС Груп" Енсам Хенкелем абмеркаваў магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці ААТ "Магілёўхімвалакно", паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Мы заўсёды з вялікім задавальненнем ідзём на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнесу, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Ведаю вашу спецыялізацыю. Яна вельмі цікавая, таму што мы маем велізарны аб'ём перапрацоўкі нафты і нафтахімічных вытворчасцяў. Для нас вельмі важныя меркаванні вашых спецыялістаў у гэтай сферы".

На сустрэчы адзначалася, што ў хуткім часе нямецкі інвестар сумесна з беларускай кампаніяй, магчыма, будзе рэалізоўваць адзін з найважнейшых праектаў, заснаваны на высокіх тэхналогіях.

"Я нядаўна быў на вытворчым аб'яднанні" Магілёўхімвалакно". Там шэраг пытанняў, мы паставілі перад сабой мэту да 2020 года мець зусім іншае, новае прадпрыемства", — сказаў Лукашэнка. Ён прапанаваў стварыць там самую сучасную вытворчасць па існуючаму плана. "Улічваючы, што вы інжынірынгавая і кансалтынгавая кампанія, будзем зыходзіць з таго, які прадукт мы будзем вырабляць на тых ці іншых прадпрыемствах і які ён будзе запатрабаваны на рынках. Гэтае пытанне павінна быць самым галоўным у нашым супрацоўніцтве, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы гатовыя працаваць з кампаніяй".

ААТ "Магілёўхімвалакно" з'яўляецца адзіным у Беларусі буйным вытворцам дыметылтэрэфталату, поліэфірнага грануляту ПЭТ, у тым ліку харчовай, поліэфірных валокнаў і нітак і асноўным пастаўшчыком сыравіны для лёгкай прамысловасці краіны. Больш за 65% вырабленай прадукцыі пастаўляецца на знешнія рынкі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239