Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/23/875945_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:09
23.11.2016 14:52 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

Мінск, 23 лістапада. У Мінску пачалася чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер, прэс-сакратар Леаніда Кучмы, які прадстаўляе ў трохбаковай групе Украіну.

Сустрэчы кантактнай групы, як звычайна, папярэднічала пасяджэнне рабочых падгруп. Пасяджэнні ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў Мінску адбылася 9 лістапада. Па яе выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што прагрэс у вырашэнні гуманітарных праблем у зоне канфлікту на Данбасе магчымы ў найбліжэйшы час, аднак звярнуў увагу на нарастанне напружанасці ўздоўж лініі сутыкнення.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН