Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/28/eu_876666_876670_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 08:40
28.11.2016 11:52 Грамадства

На мяжы Беларусі з Літвой пятыя суткі захоўваюцца вялікія чэргі з грузавікоў

Мінск, 28 лістапада. На мяжы Беларусі з Літвой пятыя суткі захоўваюцца вялікія чэргі з грузавікоў на выезд з краіны.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, на 8 гадзін 28 лістапада найбольшая колькасць грузавікоў адзначаецца на мяжы з Літвой. Так, у пункце пропуску "Каменны Лог" назіраецца 310 фур, "Беняконі" — 131 грузавік, "Катлоўка" — 130, "Прывалка" — 110.

У пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы — "Грыгароўшчына" і "Урабаны" — у чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася 25 і 40 фур адпаведна.

Пры гэтым у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў няма наогул.

Беларускія пагранічная і мытная адміністрацыі афіцыйна сітуацыю не каментуюць.

Спецыялісты лічаць, што прычынай чэргаў з грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі можа быць набліжэнне калядных і навагодніх святаў, таму грузаперавозчыкі масава накіроўваюцца ў Еўропу па тавары.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН