Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/11/29/877041_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.06.2019 12:18
29.11.2016 17:39 Палітыка

У МЗС Беларусі прайшла сустрэча з прадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША Джорганам Эндрусам

Мінск, 29 лістапада. Начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 29 лістапада сустрэўся з дырэктарам офіса па ўсходнееўрапейскіх справах Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джорганам Эндрусам.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сённяшні стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы", — паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Новы кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Джорган Эндрус 28—30 лістапада знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.

У праграме візіту Эндруса — сустрэча з прадстаўнікамі ўлад, апазіцыйных партый, няўрадавых арганізацый і СМІ.

У прыватнасці, сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі паведамляе, што 30 лістапада Джорган Эндрус сустрэнецца з ганаровым старшынёй АГП Станіславам Багданкевічам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН