Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/12/02/877563_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:08
02.12.2016 11:09 Грамадства

Падчас пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку дзясяткі чалавек былі эвакуяваныя ратавальнікамі

Мінск, 2 снежня. Падчас пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку дзясяткі чалавек былі эвакуяваныя ратавальнікамі.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла 1 снежня ў 17.41.

Агнём у памяшканні архіва пашкоджаная падлога, знішчаная электрасвяцільня, закураныя столь, сцены, маёмасць — кнігі, стэлажы.

Работнікі МНС сумесна з работнікамі бібліятэкі з памяшканняў на вуліцу эвакуіравалі 63 чалавекі.

Прычына пажару высвятляецца.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН