Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/12/07/878265_123456/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:32
07.12.2016 14:11 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 7 снежня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Пасяджэнне ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Яму папярэднічалі сустрэчы падгруп кантактнай групы па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях. Напярэдадні таксама адбылася сустрэча падгрупы па пытаннях бяспекі.

Гэта першая сустрэча кантактнай групы пасля перамоў кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі", якія прайшлі 29 лістапада ў Мінску.

Напярэдадні сённяшніх перамоў каардынатар падгрупы па гуманітарных пытаннях Тоні Фрыш у Кіеве сустрэўся з дэпутатамі Вярхоўнай рады Украіны. "Украінскі бок настойвае, каб менавіта вызваленню заложнікаў была прысвечана мінская сустрэча 7 снежня. Усім бакам патрэбен прагрэс у ключавых пытаннях: бяспека і вызваленне заложнікаў, якія павінны быць дома да новага года", — паведаміла ў "Фэйсбуку" па выніках сустрэчы прадстаўнік украінскага боку ў падгрупе, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка.

У сваю чаргу кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка 6 снежня выступіў з заявай, у якой прапанаваў Кіеву вырашаць эканамічныя праблемы Данбаса шляхам адмены блакады рэгіёну.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН