12.12.2016 21:18 Палітыка
Саўчанка назвала дзейснымі свае перамовы з Платніцкім і Захарчанкам у Мінску
Мінск, 12 снежня. Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Надзея Саўчанка вечарам 12 снежня пацвердзіла факт правядзення сустрэчы з кіраўнікамі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народных рэспублік Ігарам Платніцкім і Аляксандрам Захарчанкам у Мінску 7 снежня. Трансляцыю брыфінгу Саўчанкі ў Кіеве вёў ўкраінскі тэлеканал 112.ua.
"Адносна сустрэчы ў Мінску. Так, адбылася сустрэча ў мінскім фармаце, у трохбаковым, з прысутнасцю расійскага боку і з прысутнасцю Захарчанкі і Платніцкага ад ДНР і ЛНР. Сустрэча накіраваная на тое, каб узмацніць мінскі фармат і зрабіць яго больш дзейсным у хуткім часе. Я ўдзячная ўсім людзям, якія прыклалі да гэтага намаганні і якія хочуць, каб вынік нарэшце быў. Людзей трэба забіраць, вайну трэба заканчваць. Народ, Украіна і свет — гэта тое, што нам цяпер трэба", — заявіла яна.
Саўчанка сказала, што не ставіла ў вядомасць пра візіт партыю "Батькивщина", якую яна прадстаўляе ў парламенце. Як паведамлялася, партыя сёння асудзіла яе паездку.
"Я, выйшаўшы з турмы, абяцала людзям, што буду змагацца і буду размаўляць нават з чортам. Так, я сядзела за сталом перамоваў з людзьмі, з якімі мы стралялі адзін у аднаго. І я ў іх чорта не ўбачыла, таму што калі б хацела бачыць у іх чорта, мы б ні пра што не дамовіліся. Я гаварыла з людзьмі. А потым вешаць лэйблы "тэрарысты", "забойцы", "сепаратысты"... Калі мы хочам прыйсці да міру, мы павінны пачынаць гаварыц", — лічыць украінскі дэпутат.
Пры гэтым, паводле яе слоў, гэта сустрэча не з'яўлялася таямніцай, а была рабочай. "Не ўсе сустрэчы павінны быць распіяранымі, каб яны былі дзейснымі, — дадала Саўчанка. — Сустрэча была дзейснай. Кожны чалавек можа рабіць для гэтага пэўныя крокі".
Інфармацыю пра тайны візіт у Мінск 7 снежня Надзеі Саўчанкі — украінскай лётчыцы, вызваленай у маі гэтага года з расійскай турмы, — распаўсюдзіла са спасылкай на свае крыніцы 11 снежня ўкраінскае выданне Liga.net. Вядома, што Саўчанка выступае за правядзенне прамых перамоваў Украіны з сепаратыстамі па пытанні абмену палоннымі. Яе сустрэча з лідарамі ДНР і ЛНР прайшла ў дзень, калі ў Мінску праводзілася чарговае пасяджэнне трохбаковай (Украіна — Расія — АБСЕ) кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.
Паводле інфармацыі адной з крыніц, у Мінску Платніцкага і Захарчанку "сустрэлі прадстаўнікі расійскага пасольства ў суправаджэнні служачых Федэральнай службы бяспекі Расіі", якія "пасадзілі іх у машыну і павезлі". Аднак ні ў расійскім, ні ва ўкраінскім пасольстве БелаПАН не пацвярджалі факт правядзення сустрэчы прадстаўнікоў ЛНР і ДНР з Саўчанкай.
Паводле слоў Платніцкага, асноўнай тэмай перамоваў з Саўчанкай быў абмен палоннымі па формуле "ўсіх на ўсіх".