Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/12/22/880815_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:10
22.12.2016 11:47 Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам

Мінск, 22 снежня. Аляксандр Лукашэнка 22 снежня сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, які знаходзіцца ў Мінску.

"Бакі цёпла пагутарылі і абмяняліся падарункамі, — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі. — Яны таксама падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і Украіна 27 снежня 2016 года адзначыць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін".

Лукашэнка зазначыў, што рады магчымасці сустрэцца. Кучма ў адказ заявіў: "Для мяне заўсёды вялікі гонар пагутарыць. А потым таксама, каб людзі ведалі, што жыццё працягваецца". "Так, і што мы засталіся сябрамі", — дадаў Лукашэнка.

На сустрэчы абмяркоўваўся стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, а таксама праца ў Мінску трохбаковай (Украіна — Расія — АБСЕ) кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне кантактнай групы адбылося ў Мінску 21 снежня. Яго ўдзельнікі заклікалі бакі канфлікту да захавання перамір'я з 0 гадзін 24 снежня, а таксама пацвердзілі прыхільнасць да выканання мінскіх пагадненняў і эфектыўнага працягу мінскага працэсу ў новым годзе, паведаміў журналістам па выніках пасяджэння спецпрадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік. "Я быў бы вельмі рады атрымаць падтрымку гэтай ініцыятывы і на вышэйшым палітычным узроўні", — дадаў ён ад сябе. Можна разважаць, што перамовы кантактнай групы не даюць эфекту, але іншых шляхоў няма, падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў Мінску 16 студзеня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН