Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/12/27/881500_881501/
Дата раздрукоўкі: 13.04.2021 18:31
27.12.2016 09:39 Эканоміка, Грамадства

За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 3,3%

Мінск, 27 снежня. Паводле дадзеных на 1 снежня 2016 года ў Беларусі дзейнічала 142,8 тыс. юрыдычных асоб і 249,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з дадзенымі на 1 снежня 2015 года павялічылася на 0,5% (на 1 студзеня 2016 года — вырасла на 0,9%), колькасць ІП — скарацілася на 3,3% (на 2,4%).

Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзіцца ў Мінску — 50.721 (за год іх колькасць павялічылася на 2,4%). У Мінскай вобласці — 26.498 (павелічэнне на 0,8%), у Брэсцкай — 14.613 (на 0,03% больш), Гомельскай — 13.916 (на 1,5% менш), Віцебскай — 13.279 (на 2,8% менш) , Магілёўскай — 12.178 (на 0,1% больш), Гродзенскай — 11.640 (на 1,2% менш).

Найбольшая колькасць ІП таксама знаходзіцца ў Мінску — 80.406 (за год іх колькасць знізілася на 1,2%). У Мінскай вобласці — 37.800 (павелічэнне на 0,3%), у Брэсцкай — 32.845 (на 4% менш), Гомельскай — 26.966 (на 4% менш), Гродзенскай — 25.784 (на 7,5% менш), Віцебскай — 22.438 (на 8,3% менш), Магілёўскай — 23.232 (на 4,2% менш).

Удзельная вага арганізацый дзяржаўнай і з доляй дзяржавы формаў уласнасці склала 12,7% у агульнай колькасці дзейных арганізацый (на 1 снежня 2015 года — 12,8%).

З 142,8 тыс. дзейных арганізацый у сферы вытворчасці ажыццяўлялі дзейнасць 33,6 тыс. (23,5% агульнай колькасці), у сферы паслуг — 109,2 тыс. (76,5%).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239