Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/01/26/885626_546987/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:44
26.01.2017 10:41 Палітыка, Эканоміка

У Мінску знаходзіцца прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч

Мінск, 26 студзеня. У Мінск з візітам прыбыў прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч. Кіраўнік сербскага ўрада будзе знаходзіцца ў беларускай сталіцы два дні — 26 і 27 студзеня.
Паводле інфармацыі прэс-службы сербскага ўрада, Вучыч правядзе двухбаковыя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, "з якім ён будзе прысутнічаць на падпісанні шэрагу двухбаковых пагадненняў".

Прэм'ер-міністр Сербіі таксама сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат парламента Беларусі — Уладзімірам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясніковічам.

Падчас візіту Вучыч плануе наведаць МАЗ, МТЗ, храм Усіх Святых і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ускласці вянок да манумента Перамогі.

Пра тое, што кіраўнік урада Сербіі плануе наведаць Беларусь, паведамлялася ў красавіку 2016 года. Падрыхтоўка візіту абмяркоўвалася на сустрэчы Вучыча з паслом Беларусі ў Сербіі Уладзімірам Чушавым. Аднак магчымыя тэрміны візіту тады не называліся.

З 9 па 12 студзеня Мінск з рабочым візітам наведаў міністр абароны Сербіі Зоран Джорджавіч. Як праінфармавала Міністэрства абароны Беларусі, адбылася яго сустрэча з міністрам Андрэем Раўковым. "Бакі абмеркавалі стан і перспектывы ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін", — паведамлялася паводле вынікаў сустрэчы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН