Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/01/31/886290_12345/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:22
31.01.2017 10:43 Грамадства

На будоўлі ў раёне былой вёскі Ржавец у Мінску жанчына забралася на вежавы кран, міліцыя вядзе з ёй перамовы

Мінск, 31 студзеня. На будоўлі ў раёне былой вёскі Ржавец у Мінску жанчына забралася на вежавы кран з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, асоба жанчыны ўстаноўленая, міліцыя вядзе з ёй перамовы. "На месцы знаходзіцца кіраўніцтва ГУУС, вядуцца перамовы. Дэталі мне не вядомыя", — сказаў Ластоўскі.

Якія патрабаванні выстаўляе жанчына, ён не патлумачыў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жанчына патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дома. На вежавы кран яна нібыта забралася яшчэ напярэдадні вечарам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239