Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/01/886522_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 01:23
01.02.2017 12:15 Палітыка

Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ

Мінск, 1 лютага. Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ.

"Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай "Вялікая размова з прэзідэнтам", — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. — У ім возьмуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаныя і шматлікія эксперты, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб`яднанняў. Яны таксама возьмуць удзел у дыялогу па найбольш актуальных тэмах".

Прамая трансляцыя сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ пачнецца а 10-й гадзіне 3 лютага. Яна будзе весціся па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Тэлеверсія сустрэчы будзе паказаная ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка праводзіў вялікую прэс-канферэнцыю для беларускіх і замежных СМІ 29 студзеня 2015 года. На ёй прысутнічала 260 журналістаў са 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, трох інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў і 41 радыёстанцыі. Рэгіёны Беларусі былі прадстаўленыя 142 журналістамі. Сустрэча праходзіла ў фармаце "адкрыты дыялог" — журналісты маглі не толькі задаваць пытанні, але і выказваць свае думкі, прапановы, заўвагі.

У жніўні таго ж года Лукашэнка даў інтэрв`ю тром беларускім недзяржаўным СМІ — "Радыё Свабода", "Еўрарадыё" і парталу tut.by.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН