Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/01/886532_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:52
01.02.2017 12:50 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне

Мінск, 1 лютага. У Мінску 1 лютага пачаўся чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Перамовы, як паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі, пачаліся з сустрэч падгруп кантактнай групы па палітычных, гуманітарных і пытаннях бяспекі. Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што ў другой палове дня пройдзе пасяджэнне самой кантактнай групы.

Папярэдняя перамоўная сесія па Украіне ў Мінску адбылася 16 студзеня. Паводле яе вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік адзначыў прагрэс у пытаннях паставак вады і электраэнергіі ў зону канфлікту, а таксама зрухі ў працэсе абмену палоннымі, але асудзіў парушэнні рэжыму спынення агню.

Сённяшнія перамовы праходзяць на фоне абвастрэння сітуацыі ў зоне канфлікту з ужываннем артылерыі, якое пачалося 29 студзеня. У парушэнні рэжыму спынення агню бакі традыцыйна вінавацяць адзін аднаго.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, у прыватнасці, скараціў тэрмін візіту ў Германію для абмеркавання гуманітарнай сітуацыі ў кантраляванай украінскімі сілавікамі Аўдзееўцы (прыгарад Данецка), якая пасля абстрэлаў засталася без электрычнасці і вады. Кіеў абвясціў рэжым надзвычайнага становішча і мае намер эвакуіраваць жыхароў населенага пункта. У сваю чаргу прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік апублікавалі зварот да сусветных лідараў з просьбай прымусіць прэзідэнта Украіны спыніць "генацыд народа Данбаса".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН