Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/02/886730_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2019 20:45
02.02.2017 12:04 Грамадства

У Гродне ад атручэння метылавым спіртам памерлі два чалавекі, яшчэ адзін знаходзіцца ў бальніцы

Мінск, 2 лютага. Тры чалавекі ў Гродне 1 лютага атруціліся метылавым спіртам, двое з іх памерлі, адзін шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі УУС, мужчына 1963 года нараджэння знайшоў на пляцоўцы збору бытавых адходаў паўлітровую ёмістасць са спіртазмяшчальнай вадкасцю і прапанаваў сваім суседзям, мужчыну 1958 года нараджэння і жанчыне 1971 года нараджэння, яе сумесна распіць.

"За вечар амаль уся бутэлька была выпітая, усе разышліся па кватэрах, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — Бліжэй да трох гадзін ночы людзі адчулі недамаганне. Прыбыўшыя на месца здарэння міліцыя і медыкі знайшлі аднаго з мужчын ужо мёртвым. Другі гродзенец, які знайшоў вадкасць, таксама памёр у сваёй кватэры. Жанчына з цяжкім атручэннем была дастаўленая ў бальніцу".

Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, усе грамадзяне атруціліся метылавым спіртам. Пацярпелую ад смерці выратавала толькі тое, што яна выпіла менш за іншых.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН